viasna on patreon

Бабруйск: Пачатак ідэалагічнай “апрацоўкі”

2010 2010-02-08T16:43:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” па старой традыцыі пачала “падрыхтоўваць” электарат  да мясцовых выбараў. Пакуль уладам невядомыя імёны тых прадстаўнікоў дэмсілаў, якія збіраюцца паўдзельнічаць у выбарах, таму афіцыйная “крытыка” носіць абагульняючы характар. Так, напрыклад, у артыкуле Аляксанда Цімафеева “А песни-то старые”, які выйшаў у апошнім нумары газеты, аўтар тлумачыць гараджанам, чаму «диванные» партыі не вераць у гэтыя выбары. Па версіі супрацоўніка газеты, яны папросту не маюць шанцаў на перамогу, бо ў іх нізкая папулярнасць і яны не жадаюць прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.

Для таго, каб чытачы не сумняваліся ў чыстых намерах  спадара Цімафеева, ён заклікае партыі ісці на мясцовыя выбары, бо “старые песни о бойкоте и «недемократичности избирательного процесса» слушателей нынче почти не находят». Не забыў супрацоўнік “БЖ” узгадаць і аб вандроўках “партийных деятелей по западным столицам”, і напрыканцы артыкула выказаў спадзяванне, што бабруйчане прагаласуюць правільна.

Нагадаем, што газета «Бабруйскае жыццё» пастаянна друкавала пад час апошніх выбараў у ППНС артыкулы, якія ўтрымлівалі паклёп і абразы ў бок кандыдатаў у дэпутаты ад дэмсілаў. Тады рупар гарвыканкама «прайшоўся» не толькі па саміх кандыдатах, але і па іх сем'ях.   

“Праваабаронцы за свбодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства