У акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны савет уключаны 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС
https://spring96.org/be/news/31232
2010
2010-02-08T13:23:02+0200
2010-02-08T13:23:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў уключаны 25 прадстаўнікоў мясцовай кааліцыі АДС з прапанаваных 53. 10 чалавек у склад камісій уключаны ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, 14 — ад партыі левых «Справядлівы свет» і адзін чалавек з кааліцыі АДС шляхам збору подпісаў. Уключаны прадстаўнікі АДС у акруговыя камісіі па Гомелю, Жлобіну, Калінкавічах, Мазыру, Рагачову, Добрушу, Рэчыцы і Чачэрску.
Наогул сфарміравана 60 акруговых камісій па выбарах у абласны савет. У камісіі ўключаны 780 чалавек, па 13 чалавек у кожную камісію. Акрамя партый АГП і «Справядлівы свет», у камісіі уключаны прадстаўнікі партый КПБ і Рэспубліканскай партыі народнай згоды. Ад партый і грамадскіх аб'яднанняў у акруговыя камісіі трапілі 374 чалавекі, ці амаль палова.“Праваабаронцы за свабодныя выбары”