viasna on patreon

Орша: Выбаршчыкаў знікла на цэлую акругу

2010 2010-02-04T18:57:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая "Аршанская газета" апублікавала спіс акруг па выбарах у Аршанскі гарадскі Савет дэпутатаў 26-га склікання. Ён зацверджаны гарадской тэрытарыяльнай камісіяй з падачы гарвыканкама. Нават пры беглым праглядзе гэтага дакумента самі па сабе напрошваюцца пытанні.

Як і папярэдні склад гарсавета, цяперашні будзе складацца з 30 дэпутатаў. У сувязі з гэтым насцярожвае нечаканае змяншэнне агульнай колькасці выбаршчыкаў у Оршы з 97 815 чалавек на папярэдніх выбарах да 94 430 у сёлетняй кампаніі. Куды за гэты час зніклі 3 385 выбаршчыкаў (а гэта цэлая акруга) - даводзіцца толькі здагадвацца. Ні ў гарвыканкаме, ні ў гарадской камісіі нічога канкрэтнага на гэты конт сказаць не змаглі.

Наступны незразумелы момант: артыкул 15 Выбарчага кодэкса ўтрымлівае недвухсэнсоўную норму: "не дапушчаецца утварэнне выбарчай акругі з не сумежных тэрыторый". Тым не менш, Ларынаўская акруга № 9 сфармавана з дзвюх частак, не толькі не сумежных паміж сабой, але і змешчаных па розныя бакі ракі Днепр. Пры гэтым у тым месцы няма нават маста праз раку. Для таго, каб часткі, з якіх сфармавана акруга, межавалі паміж сабой, трэба хіба што пракапаць падземны ход даўжынёй у паўкіламетра пад даволі шырокім Дняпром.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства