viasna on patreon

Лідэры апазіцыі ў Оршы рэкамендуюць байкатаваць выбары

2010 2010-02-02T19:45:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў тэрытарыяльныя камісіі ў Оршы і Аршанскім раёне, лідэры палітычных партый Аршаншчыны - аддзяленняў БСДП, Партыі БНФ, "Справядлівы свет" і АГП накіравалі зварот у Аршанскія гарадскі і раённы выканкамы, Саветы дэпутатаў, а таксама ў Цэнтравыбаркам,  Адміністрацыю прэзідэнта і старшыні Віцебскага аблвыканкама. У звароце сказана:

"Мы, прадстаўнікі палітычных партый Аршанскага рэгіёна, адгукнуліся на неаднаразовыя заявы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі і старшыні Цэнтравыбаркаму Л. Ярмошынай пра правядзенне бліжэйшых выбараў у мясцовыя Саветы як адкрытых і сумленных. Здавалася б, нядаўна прынятыя змены ў Выбарчы кодэкс РБ закліканы садзейнічаць павелічэнню ролі палітычных партый (у тым ліку апазіцыйных) падчас выбарчай кампаніі.

У Аршанскую гарадскую і Аршанскую раённую камісіі былі вылучаны ў агульнай колькасці 6 чалавек, якія прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя сілы. Ніводны з іх не быў уключаны ў склад камісій. Пры гэтым пад выглядам прадстаўнікоў грамадскасці ў гарадскую камісію ўключаны супрацоўнікі Аршанскага гарвыканкама. Старшыня гарадской камісіі І.Хамутоўская з'яўляецца ўпраў.справамі Аршанскага гарвыканкама - вылучэнец ад "Беларускага фонду міру", сябра камісіі А. Смірноўскі з'яўляецца начальнікам аддзела па справах моладзі таго ж гарвыканкама - вылучэнец ад прафсаюзаў.

Пры фармаванні раённай камісіі прэзідыум выканкама і Савет дэпутатаў нават не выканаў патрабаванні артыкула 34 Выбарчага кодэкса пра фармаванне не меней адной траціны складу камісіі з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Акрамя таго ў парушэнне таго ж Выбарчага кодэкса арганізацыі, якія вылучылі ў склад камісіі сваіх прадстаўнікоў, не былі праінфармаваны пра месца і час правядзення паседжання па яе фармаванні.

Такім чынам, мы вымушаны канстатаваць, што мясцовыя органы ўлады ўжо на першым этапе прадэманстравалі, што выбары ў Оршы і Аршанскім раёне не будуць адкрытымі, што ставіць пад сур'ёзны сумнеў іх сумленнасць, а такім чынам і міжнароднае прызнанне.

У такіх умовах ставім вас у вядомасць, што мы рэкамендуем патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты ад дэмакратычных сіл, незалежным кандыдатам устрымацца ад удзелу ў выбарах у Аршанскі гарадскі і Аршанскі раённы Саветы".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства