viasna on patreon

Бабруйск: У пошуку апалітычных сябраў камісій

2010 2010-02-02T15:29:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія чыноўнікі заняліся падборам будучых сябраў участковых камісіяў. Ужо сёння вядомыя выпадкі, калі працоўных на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах ставяць перад фактам, што яны мусяць увайсці ў гэтыя камісіі.

Таксама бабруйскім праваабаронцам стаў вядомы выпадак, калі сябраў камісіі шукалі ў адной з прыватных фірмаў Бабруйска. На днях туды наведаўся супрацоўнік ЖЭУ і прапанаваў маладой супрацоўніцы фірмы “падзарабіць грошай”.

- Табе нават хадзіць туды ня трэба будзе, - супакоіў ён дзяўчыну, - прыйдзеш толькі тады, калі будуць ускрывацца скрыні з бюлетэнямі, падчас падліку галасоў.

Але  пасля атрыманай згоды “вярбоўшчык”  пацікавіўся, ці не займаецца дзяўчына палітыкай, і ці не з’яўляецца яна  раптам “апазіцыянеркай”, бо ім такія  не патрэбныя. Цікавыя крытэрыі патрабавянняў да сяброў каімісіяў высвятляюцца ў Бабруйску. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства