viasna on patreon

Улады адмаўляюцца расьсьледаваць выпадкі зьбіцьця і катаваньняў удзельнікаў акцыяў пратэсту і прыцягваць да адказнасьці вінаватых

2005 2005-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лістапада 2005 г. каардынатар руху "Зубр" Мікіта Сасім атрымаў вызначэньне суда Маскоўскага р-ну г. Мінска, згодна з якім яму было адмоўлена ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы.
Нагадаем, што Мікіта Сасім зьвярнуўся ў суд са скаргай на дзеяньні АМАП ГУУС Мінгарвыканкама па падзеях 16 верасьня гэтага году. У гэты дзень М. Сасім пад час гвалтоўнага разгону акцыі, прымеркаванай да чарговай гадавіны зьнікненьня віцэ-спікера В. Ганчара і бізнэсоўцы А. Красоўскага, быў зьбіты супрацоўнікамі АМАП. У выніку зьбіцьця Мікіта быў вымушаны быў зьвярнуцца па медыцынскую дапамогу ў шпіталь, дзе яму паставілі дыягназ чэрапна-мазгавая траўма і сатрасеньне мозгу.

У сваёй скарзе ў суд М. Сасім прасіў прызнаць дзеяньні супрацоўнікаў АМАП не законнымі і парушаючымі ягоныя правы.

Прычынай адмовы ва ўзбджэньні справы паводле вызанчэньня, якое вынес суддзя Т. Внукевіч, стала тое, што М. Сасім не выканаў дасудовы парадак абскарджаньня дадзеных дзеяньняў.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч наступным чынам каментуе дадзеню сітуацыю:" Мы лічым вынесенае судом вызначэньне незаконным, паколькі дзеючае заканадаўства, а ў прыватнасьці арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб міліцыі" прадугледжвае права грамадзяніна абскардзіць дзеяньні супрацоўніка міліцыі, якія ён лічыць не законнымі, вышэйстаячай службовай асобе, а так сама ў суд. Такім чынам Мікіта меў права адразу зьвярнуцца ў суд, без абавязковага дасудовага парадку абскарджаньня. На дадзены момант на гэтае вызначэньне пададзена прыватная скарга ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. У ёй мы просім адмяніць гэтае вызначэньне і накіраваць разгляд пытаньня ў суд першай інстанцыі. Наогул гэтыя дзеньні сьведчаць аб не жаданьні ўладаў прымаць меры да расьледваньня падобных выпадкаў. Выпадкаў катаваньняў. Гэта ўжо даўно стала ў нас тэндэнцыяй. РУУС Цэнтральнага р-ну г. Мінска адмовіў М. Сасіму ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту ягонага зьбіцьця 16 верасьня. Раней Пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце зьбіцьця супрацоўнікам АМАП Сьвятланы Завадскай. Было адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце зьбіцьця Анатоля Лябедзькі. Фактычна ўсе скаргі ў органы пракуратуры па гэтых выпадках заканчваюцца аднолькава: адмовамі ва ўзбуджэньні крымінальных справаў па фактах катаваньняў. Пракуратура альбо не знаходзіць падцверджаньня фактам, альбо піша, што міліцыі дзейнічала строга ў межах сваіх службовых паўнамоцтваў."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства