viasna on patreon

Заява Нарвежскага Хельсінскага Камітэта, Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека й Праваабарончага Цэнтра “Вясна” аб перадвыбарчай сітуацыі ў Азербайджане

2005 2005-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека
Праваабарончы Цэнтр “Вясна”

Баку, 4 лістапада 2005

Найпершай умовай правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў павінна зьяўляцца шчырае перакананьне грамадзян у тым, што яны могуць скарыстацца сваімі правамі й свабодамі бяз страху рэпрэсій. Адных толькі тэхнічных ўдасканаленьняў у арганізацыі выбараў недастаткова для грамадства, у якім выбаршчыкі й кандыдаты падвяргаюцца ўціску.

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт, Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека (Нарвегія) й Праваабарончы Цэнтр “Вясна” глыбока занепакоеныя нядаўнімі арыштамі й парушэньнямі правоў чалавека ў часе падрыхтоўкі да прызначаных на 6 лістапада выбараў у Азербайджане. Ёсьць выразныя падставы меркаваць аб палітычнай матывацыі гэтых парушэньняў.

Мінулай ноччу, 3 лістапада, міліцыя абшукала штаб кандыдата Расула Гуліева ў Баку й арыштавала двух ягоных блізкіх паплечнікаў, Кенана Рагімава й Фарамаза Жавадава. Зараз яны ўтрымліваюцца ў аддзеле арганізаваных злачынстваў Міністэрства Унутраных Справаў (МУС). Падчас вобшуку абсталяваньне офіса грамілася й канфіскоўвалася.

27 кастрычніка вядомы прафесар Эльдар Салаеў быў затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар Міністэрства Нацыянальнай Бясьпекі. 72-ухгадовы сп. Салаеў, адзін з азербайджанскіх навукоўцаў, адкрыта крытыкаваўшы курс кіруючай партыі, быў абвінавачаны ў змове з мэтай дзяржаўнага перавароту.

17 кастрычніка былі арыштаваныя сябры Азербайджанскай Дэмакратычнай Партыі Эцібар Гуліеў і Натыг Эфендзіеў. Абодва яны – былыя вязьні, амніставаныя прэзідэнтам у 2004 годзе. Іх справы былі папярэдне разгледжаныя ў аддзеле арганізаваных злачынстваў МУС, а не ў судзе, як гэтага патрабуе закон. Доступ адвакатаў быў абмежаваны. Учора, калі адвакату Натыга Эфендзіева было нарэшце дазволена сустрэцца са сваім кліентам, у Эфендзіева было вельмі кепска са здароўем. Аддзел арганізаваных злачынстваў вядомы выкарыстаньнем катаваньняў, што дадае яшчэ больш занепакоенасьці.

Гэтым падзеям папярэднічалі звальненьні й арышты вялікай колькасьці службовых асоб па падазрэньні ў дапамозе лідару Азербайджанскай Дэмакратычнай Партыі Расулу Гуліеву. Урад імкнецца ўзмацніць свае пазіцыі, змагаючыся з людзьмі, абвінавачваемымі ў сувязях з апазіцыяй.

Улады Азербайджана неаднаразова заяўлялі аб сваім намеры стварыць умовы для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у краіне. Нягледзячы на гэта, мы ўбачылі, што нават зарэгістраваныя кандыдаты маюць надзвычай няроўныя ўмовы для правядзеньня выбарчай кампаніі. Мы таксама атрымалі паведамленьні, што ўсё большая колькасьць кандыдатаў з розных абласьцей падвяргаліся ціску дзеля змушэньня іх адмовіцца ад удзелу ў выбарах альбо былі выкрасьленыя з выбарчых бюлетэняў на падставе ілжывых абвінавачваньнях у парушэньні заканадаўства.

Адным з прыкладаў ёсьць справа Боюхана Фарзалі Керымава, незалежнага кандыдата па акрузе №70 горада Масалі. Ён быў абвінавачаны ў подкупе выбаршчыкаў і 3 лістапада выкрасьлены са сьпіса зарэгістраваных кандыдатаў па рашэньні суда. Падобныя меры былі прынятыя супраць незалежнага кандыдата Асмана Гундуза ў выбарчай акрузе №109. Больш таго, некалькі ўнутраных назіральнікаў паведамілі, што наймальнікі й мясцовыя ўлады прымушалі выбаршчыкаў галасаваць за пэўных кандыдатаў. Таксама мы атрымалі паведамленьні аб звальненьні выбаршчыкаў з працы за падтрымку апазіцыі. Маладзёвыя актывісты падвяргаліся перасьледу й неаднаразовым затрыманьням. Маладзёвыя лідары руху Ені Фікір Руслан Башырлі й Саід Нуры дасюль знаходзяцца ў зьняволеньні.

У дадзены момант Нарвежскі Хельсінскі Камітэт, Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека й Праваабарончы Цэнтр “Вясна” знаходзяцца ў Азербайджане й назіраюць за працэсам непасрэднай падрыхтоўкі да выбараў. Прадстаўнікі гэтых арганізацый зьвярнуліся па акрэдытацыю ў межах праекта па назіранні за выбарамі “Нарвежскі Інстытут Міжнародных Справаў”. Сярод зьвярнуўшыхся па акрэдытацыю па гэтым праекце назіральнікаў былі таксама прадстаўнікі Грузіі, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана, Кыргыстана й Узбекістана. На жаль, Цэнтральная Выбарчая Камісіія адмовілася выдаць групавую акрэдытацыю.

Мы нагадваем уладам Азербайджана аб іх абавязку захоўваць падставовыя правы чалавека й праводзіць дэмакратычныя выбары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства