Святлана Завадская стварае фонд дапамогі беларускім журналістам
https://spring96.org/be/news/3103
2005
2005-11-04T10:00:00+0200
2005-11-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыю пра гэта Святлана Завадская распаўсюдзіла сёння ў беларускай прэсе. Фонд будзе насіць імя яе мужа - выкрадзенага пяць гадоў таму аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага.
Святлана лічыць, што сёння наспела неабходнасць стварэння такога журналісцкага фонду, паколькі беларускім незалежным журналістам даводзіцца працаваць ва ўмовах, "набліжаных да ваенных". "На мой погляд, мы павінныя прыкласці максімум намаганняў для таго, каб дапамагчы беларускім незалежным журналістам выжыць... Нашы журналісты павінныя цвёрда ведаць: што б ні здарылася, яны і іх сем'і не застануцца ў бядзе. Ёсць фонд, куды заўсёды можна звярнуцца па дапамогу", - кажа Святлана Завадская.