viasna on patreon

У Магілёўскай абласной выбарчай камісіі няма дэмакратаў

2010 2010-01-28T19:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі не патрапіў ні адзін прадстаўнік ад дэмакратычных сіл. Гэта стала вядома на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 25 пададзеных заяваў на ўваходжанне ў склад камісіі 13 было задаволена. Ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый у склад камісіі увайшло пяць чалавек (па аднаму ад БРСМ, прафсаюза дзяржаўных устаноў, ЛДП, КПБ і РГА “Белая Русь”). Астатнія былі вылучаны шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў.

Прафесару Валеру Беразіенка, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» са словаў начальніка ўправы арганізацыйна-кадравай працы Аляксандара Сілаева, было адмоўлена з-за ўзросту – яму 71 год.

Кандыдату эканамічных навук Пятру Мігурскаму было адмоўлена з-за яго дэмарша ў мінулы раз, калі ён быў вылучаны ў склад акруговай камісіі падчас выбараў у Палату Прадстаўнікоў.

Пятром Мігурскім былі выяўлены факты фальсіфікацыі выніковых пратаколаў з дзвух участковых камісій Шклоўскага раёну і ў знак пратэста ён выйшаў са складу тамтэйшай акруговай камісіі і паведаміў пра выяўленыя факты сродкам масавай інфармацыі.

Прадстаўніка ад АГП Уладзімера Парфёнава чыноўнікі не ўключылі, бо ён беспрацоўны і даглядае дзіця-інваліда.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства