viasna on patreon

Віцебск: У абласной камісіі ліберальныя дэмакраты і камуністы

2010 2010-01-28T16:45:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння на сумесным паседжанні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў сфармавана абласная камісія па выбарах у мясцовыя Саветы. У склад камісіі ўключаны 13 чалавек з 22 прэтэндэнтаў.

Сябрамі абласной выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы сталі вылучэнцы ад Віцебскіх абласных арганізацый Ліберальна-дэмакратычнай партыі - Сяргей Мезенцаў,  Камуністычнай партыі Беларусі - Уладзімір Полаўцаў, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" - Мікалай Селівашка.

Не былі абраныя ў выбарчую камісію прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Якаўлеў  і Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

На сумесным паседжанні аблвыканкама і прэзідыума аблсавета таксама прынята рашэнне пра стварэнне 60 акруг па выбарах дэпутатаў аблсавета з сярэдняй колькасцю 14 768 чалавек. У сельскай мясцовасці ўтворана 30 акруг, столькі ж  у гарадах. Найбольшая колькасць акруг - 15 - сфармавана ў Віцебску.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства