viasna on patreon

Распаўсюднікі “Народнай волі” абскарджваюць дзеяньні спрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры.

2005 2005-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам міліцыя ў масавым парадку затрымлівае распаўсюднікаў незалежнай газеты “Народная Воля”. Грамадскія актывісты лічаць гэтыя затрыманьні незаконнымі і абскарджваюць дзеяньні міліцыі ў пракуратуры, просяць правесці пракурорскую праверку фактаў і прыняць меры пракурорскага рэагавання і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці. Менавіта так паступіў Павел Батуеў, які ў анківанай у пракуратуру скарзе піша: “25 кастрычніка 2005 года я, Батуеў Павал сумесна з Мазанікам Аляксандрам на перакрыжаванні пр. Скарыны і вул. Варвашэні (пр. Незалежнасці і пр. Машэрава) бясплатна распаўсюджваў газету “Народная воля”. Прыклада ў 14.15 да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія не прадставіўшыся, загадалі мне і Мазаніку А.І. прайсці з імі ў службовую машыну і праследваць у Цэнтральнае РУУС г. Мінска. Прычынаў і падставаў майго затрымання яны не растлумачылі. У Цэнтральным РУУС г. Мінска супрацоўнік міліцыі старэйшы інспектар ООПП Цэнтральнага РУУС г. Мінска маёр міліцыі Камера Г.В. сканфіскаваў у мяне шесцьсот двадцаць сем асобнікаў газеты “Народная воля”, аб чым быў складзены пратакол выняцця. Супрацоўнікі міліцыі ўзялі з мяне пісьмовыя тлумачэнні, а таксама хацелі падвергнуць дактэласкапіі і відэаздымцы. У сувязі з тым, што пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні і адміністратыўным затрыманні ў адпаведнасці з арт. 234, 240 КаАП Рэспублікі Беларусь ня мяне складзена не было, прычынаў майго затрымання і канфіскацыі газетаў так сама не было растлумачана я адмовіўся ад дактэласкапіі і відэаздымкі. Лічу, што дзеянні спрацоўнікаў міліцыі, якія выразіліся ў маім незаконным затрыманні, канфіскацыі газет насілі не законны характар, парушалі мае законныя правы і інтарэсы. Газета “Народная воля” з’яўляецца афіцыйна зарэгістраваным у Рэспбліцы Беларусь выданнем. Усе нумары газеты ўтрымліваюць выходзячыя дадзеныя ў адпаведнасці з патрабвананнямі дзеючага заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць СМІ. Ніякіх судовых рашэнняў ці рашэнняў іншых дзяржаўных органаў, якія б забаранялі распаўсюд газеты “Народная воля” ці спынілі яе дзейнвасць не выносілася, адпаведна я меў поўнае права бясплатна распаўсюджваць дадзенае выданне на вуліцах горада Мінска. Сваімі дзеяннямі я не парушаў грамадскага парадку ці законныя інтарэсы грамадзянаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства