viasna on patreon

Полаччына: Чыстае інфармацыйнае поле перад выбарамі забяспечана

2010 2010-01-28T10:11:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі ўжо двойчы адмовілася зарэгістраваць газету “Хімік” -- новае рэгіянальнае недзяржаўнае агульнапалітычнае выданне, якое павінна было асвятляць жыццё Полацка і Наваполацка. Журналіст Сяргей Балай, мяркуемы галоўны рэдактар новага выдання, наведаў Мініністэрства інфармацыі 23 студзеня і вымушаны быў забраць пададзеныя месяц таму дакументы на рэгістрацыю. Тэматыка заяўленай на рэгістрацыю газеты «Химик. Два города» была ўказана як «агульнапалітычная (эканоміка, здароўе, спорт, экалогія, хатняя гаспадарка)». Але па словах Л. Ананіч, першай намесніцы міністра, агульнапалітычная газета — гэта «газета, якая сістэматычна асвятляе пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі краіны, а таксама міжнароднае жыццё… Зыходзячы з дадзенага вызначэння, тэматыка „хатняя гаспадарка“ не ўваходзіць у спецыялізацыю “агульнапалітычная газета”, а ахопліваецца іншымі спецыялізацыямі».

Зараз у Полацку і Наваполацку выходзяць «Новая газета» (заснавальнік — Наваполацкі гарвыканкам), «Полацкі веснік» (заснавальнікі — Полацкі гарвыканкам, райвыканкам і мясцовыя Саветы дэпутатаў), а таксама прыватная інфармацыйна-забаўляльная і рэкламная газета «Информ-плюс». Такім чынам, нерэгістрацыя “Хіміка” якраз перад выбарчай кампаніяй выглядае на спробу  ўладаў захаваць за сабой інфармацыйнае поле. Наўрад ці  ўзніклі б такія праблемы з рэгістрацый у рэкламнага  ці чыста забаўляльнага выдання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства