viasna on patreon

Орша: "Байцы ідэалагічнага фронту" да выбараў гатовыя

2010 2010-01-26T20:54:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы ў Оршы прайшла нарада ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада. Улічваючы важнасць маючай адбыцца кампаніі, нараду праводзіў сам першы намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Саксонаў. Пасля працяглага манатоннага спіча пра поспехі і няўдачу гораду ў 2009 годзе Мікалай Віктаравіч, раптам падвысіўшы голас, вывеў са стану дрымоты  засынаючых ідэолагаў. Гукі пахрапвання ў зале спыніліся, аўдыторыя напружана ўслухоўвалася ў словы выступоўцы.

-- Надыходзіць адказная пара, нам неабходна на высокім узроўні правесці кампанію па выбарах у мясцовыя Саветы, а затым і прэзідэнцкія выбары, - абвесціў першы намстаршыні, -  для гэтага вам неабходна арганізаваць вылучэнне людзей у склад выбарчых камісій.

І шматзначна дадаў: "Апазіцыйныя сілы абавязкова вылучаць сваіх прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх арганізацый", таму, трэба меркаваць, байцы ідэалагічнага фронту не павінны губляць пільнасці і г.д. і т.п.

Зайздросныя прароцкія якасці выявіў і ўзяўшы затым слова на нарадзе начальнік арганізацыйнага аддзела гарвыканкама Віктар Колачаў. Ён паведаміў, што ў горадзе Орша будзе сфармавана 30 акругаў у гарадскі Савет дэпутатаў, 6 - у Віцебскі абласны, 19 - у Баранскі гарадскі і 12 - у пасялковы мястэчка Болбасава.

Адзначым, што па дзеючым заканадаўстве прэрагатыва фармавання акругаў аднесена да выключнай кампетэнцыі выбарчых камісій. Такім чынам, атрымліваецца, што чыноўнік мясцовай вертыкалі агучыў як дадзенасць тыя рашэнні, якія яшчэ толькі ў будучыць павінны прыняць камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"        

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства