27 кастрычніка ў Сьветлагорску на сходзе Партыі БНФ былі абмеркаваныя факты ўціску, якія пачасьціліся ў адносінах да грамадзкіх актывістаў на Гомельшчыне.
Пра гэта паведамляе http://www.belngo.info. Дайшло да наступнага: нядаўна у дом Мікалая Пагодзіна - старшыні жлобінскай раённай арганізацыі “БНФ “Адраджэньне” - зьявіліся міліцыянты, якія зрабілі незаконны агляд жытла, матываваўшы яго тым, што з хатняга тэлефону грамадзкага актывіста нібыта званіў хтосьці, хто знаходзіцца ў крымінальным вышуку. Натуральна, у доме нікога не знайшлі. Пасьля М.Пагодзін атрымаў раздрукоўку тэлефонных званкоў у вузле электрасувязі, якая зьяўляецца доказам таго, што ніякіх пастаронніх тэлефанаваньняў не было.
Удзельнікі сходу пагадзіліся на тым, што падобныя дзеяньні ўладаў – звычайныя правакацыі, якія ўлады могуць выкарыстаць як фармальную падставу для ліквідацыі структураў шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў па ўсёй краіне.