viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр “Вясна” смуткуе з нагоды сьмерці Валянціны Адамаўны Ганчар – маці зьніклага Віктара Ганчара

2005 2005-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка на 78-ым годзе пайшла з жыцьцья маці зьніклага палітыка Віктара Ганчара – Валянціна Адамаўна. Жанчна так і не дачакалася свайго сына, не даведлася, што з ім сталася…

“Пашкадуйце сваю сівізну, маё мацярынскае сэрца, не дайце мне памерці, не пабачыўшы сына, -- зьвярталася Валянціна Адамаўна да беларускіх уладаў пасьля зьнікненьня Віктара Ганчара. – Калі вы ячшэ памятаеце ласкавыя рукі сваіх мацярок, іх вочы, усьмешкі, сьмех, калі ў вас заталася хаця б іскрынка чалавечнасьці, сумленьня, калі ў вас ёсьць дзеці і для вас яны даражэй за жыцьцё, калі вы верыце ў Бога і вечнае царства справядлівасьці, не маўчыце…”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” смуткуе з нагоды сьмерці Валянціны Адамаўны і выказвае спачуваньні родным, якія страцілі блізкага чалавека.

Мы ўпэўненыя, што праўда пра лёс Віктара Ганчара ў хуткім часе будзе раскрытая, а вінаватыя ў зьдзейсьненым злачынстве і пакутах родных і блізкіх палітыка будуць пакараныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства