Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
https://spring96.org/be/news/30762
2010
2010-01-05T18:38:00+0200
2010-01-05T18:38:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Суддзя Вадзім Мазоль заслухаў аргументы праваабаронцаў і меркаваньне прадстаўніка райвыканкама. Затым адбыліся спрэчкі па сутнасьці скаргі. Сваё рашэньне суддзя агучыць 11 студзеня.
Нагадаем, што ніводнага з заяўленых 13-ці пікетаў на Дзень правоў чалавека ўлады не дазволілі.