viasna on patreon

Актывісты магілёўскага адзялення руху "Зубр" аднавілі Крыж памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы, зруйнаваны невядомымі.

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сімвал памяці аб трагедыі зноў паўстаў у горадзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба руху Зубр.

Упершыню Чарнобыльскі крыж быў усталяваны ў дзесятую гадавіну тэхнагеннай катастрофы 26 красавіка 1996 году ў раёне "Лаўсанаўскіх могілак". Але сёлета ён быў павалены на зямлю невядомымі вандаламі. У горадзе ходзяць чуткі, што крыж быў зламаны міліцыянтамі на загад мясцовых чыноўнікаў. Быццам бы такім чынам яны перастрахаваліся ад магчымай нэгатыўнай рэакцыі Лукашэнкі, які мусіў ехаць на прадпрыемства "Хімвалакно" і мог убачыць Чарнобыльскі крыж.

26 кастрычніка актывісты руху "Зубр" разам з прадстаўнікамі іншых моладзевых дэмакратычных арганізацый Магілёўшчыны аднавілі Чарнобыльскі крыж.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства