Шапуцька: адлічэньне - праява дыскрымінацыі па палітычных поглядах
Прэс-сакратар "Маладога Фронту" Тацьцяна Шапуцька, адлічаная зь юрыдычнага факультэту БДУ за ад'езд на Форум грамадзянскай супольнасьці "Усходняе Партнэрства", падала скаргу міністру адукацыі й хадайніцтва ў рэктарат.
Міністэрства адукацыі - першая інстанцыя. Каля цягам месяца прыйдзе адмоўны адказ і студэнтку ня ўзновяць, Тацьцяна Шапуцька будзе абскарджваць загад рэктара ў судзе. Зазначым, што скаргу міністру адукацыі Радзькову А.М. складалі экспэрты "Беларускага Хельсінскага Камітэту".
"Раней мною было пададзена хадайніцтва рэктару аб узнаўленьні мяне на вучобе разам з копіямі прыкладна 400 подпісаў студэнтаў БДУ пад зваротам у маю падтрымку. Некаторыя імёны й прозьвішчы студэнтаў, што пад ціскам былі вымушаны адклікаць подпісы, наўпрост перакрэсьлены - няхай спадар Абламейка пабачыць вынік працы адміністрацыі юрыдычнага факультэта й студэнцкага інтэрната", - кажа Тацьцяна Шапуцька.