Берасцейскія праваабаронцы павіншавалі ўпраўленьне юстыцыі
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый на штогадовым падвядзеньні вынікаў году ўзнагародзіла найбольш выбітных прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў. Аднак сярод намінацый былі і не зусім звычайныя. Так, у намінацыі “Рэкордная колькасьць адмоў у рэгістрацыі цягам аднаго году” было адзначанае галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама, якое 4 разы не зарэгістравала абласное праваабарончае аб’яднаньне “Брэсцкая вясна”.
25 сьнежня берасцейскія праваабаронцы Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Раман Даніловіч занеслі густоўна аздобленую “узнагароду” у кабінет начальніка ўпраўлення юстыцыі Сяргея Каліноўскага.
Чыноўнік не чакаў такога падвоху і вельмі разнерваваўся, нават пабег выклікаць міліцыю. Дзяжурны міліцыянт паспрабаваў вярнуць “дыплом” праваабаронцам, аднак яны папрасілі міліцыянера ў такім разе перадаць “узнагароду” Асамблеі старшыні Берасцейскага аблвыканкама, каб непасрэдна ён уручыў яе Каліноўскаму.