viasna on patreon

Міхаілу Марынічу не даюць сустракацца з роднымі

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямi зняволены палiтык Мiхаiл Марынiч патэлефанаваў жонцы. “Мы размаўлялi з iм усяго пяць хвiлiн, — расказвала Таццяна Марынiч «Народнай воле». — Наколькi мне вядома, некаторым зняволеным даюць да 15 хвiлiн на тэлефонныя званкi, аднак Мiхаiлу Афанасьевiчу чамусьцi дазволiлi толькi пяць... Мне так прыемна было пачуць голас мужа!.. Праўда, добрых вестак ад яго не было. Сказаў, што ў памяшканнi, дзе ён знаходзiцца, вельмi холадна, што ён амаль не адчувае левы бок, ледзь варушыць рукой (ускладненнi пасля iнсульту), што адмiнiстрацыя калонii iгнаруе ягоныя шматлiкiя скаргi i просьбы аб сустрэчы, i таму ён збiраецца звяртацца да кiраўнiка Дэпартамента выканання пакаранняў Уладзiмiра Коўчура”.

Нагадаем, што нядаўна Марынiчу адмовiлi ва ўмоўна-датэрмiновым вызваленнi. Паводле слоў жонкi, адмiнiстрацыя калонii лiчыць, што Марынiч яшчэ не стаў на шлях выпраўлення.

Адвакаты палiтыка патрабуюць, каб iх падабароннага вызвалiлi ўмоўна-датэрмiнова менавiта з-за дрэннага стану здароўя. Таццяна Марынiч кажа, што iснуе пералiк захворванняў, зацверджаных Мiнiстэрствам аховы здароўя i Мiнiстэрствам унутраных спраў, пры наяўнасцi якiх зняволеныя павiнны быць вызвалены ўмоўна-датэрмiнова.

“У Марынiча гэтых захворванняў аж пяць! Але ўрачэбная камiсiя пакуль яго не аглядала”, — гаворыць Таццяна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства