viasna on patreon

Сесілія Вігстром: Парламенцкая асамблея АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі

2009 2009-12-23T10:59:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vigstrem_245.jpg

Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі, а таксама магчымасцямі партый паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Пра гэта заявіла кіраўнік дэлегацыі рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ, шведскі дэпутат Сесілія Вігстром 22 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, галоўнай мэтай візіту дэлегацыі 20—22 снежня ў Беларусь было ўбачыць, як развіваецца сітуацыя ў краіне. Дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. "Падчас сустрэч мы заклікалі беларускія ўлады да развіцця і пашырэння дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з АБСЕ, — сказала Вігстром. — Мы высока цэнім інтэнсіўны дыялог Беларусі з АБСЕ і іншымі структурамі па паляпшэнні дэмакратычных працэсаў, але павінны адзначыць, што яшчэ шмат неабходна зрабіць".

Адной з важных тэм абмеркавання падчас усіх сустрэч былі папраўкі, нядаўна ўнесеныя ў Выбарчы кодэкс Беларусі, зазначыла яна. Пры гэтым кіраўнік дэлегацыі адмовілася каментаваць іх. "Я не ўпаўнаважана гэта рабіць, таму што мы яшчэ не атрымалі поўны тэкст Выбарчага кодэкса з папраўкамі. Мы ўсё яшчэ яго чакаем. АБСЕ і БДІПЧ падалі Беларусі дэталёвы і поўны спіс рэкамендацый для змены заканадаўства. Мы спадзяемся, што яны былі ўлічаны", — сказала Вігстром.

У сваю чаргу член рабочай групы, польскі дэпутат Павел Панцыльюш адзначыў, што гэтыя рэкамендацыя былі зроблены АБСЕ пасля назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ў 2008 годзе. "Тады былі дзве асноўныя праблемы, якія выклікалі заклапочанасць, — рэгістрацыя кандыдатаў і падлік галасоў. Мы рады адзначыць, што адна з гэтых праблем (рэгістрацыя кандыдатаў. — БелаПАН.) гэтымі папраўкамі была вырашана. Мы ўсё яшчэ чакаем вырашэнне праблемы падліку галасоў", — сказаў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства