viasna on patreon

Улады не дазволілі правесьці зьезд ТБМ у Доме літаратара

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На нядзелю 30 кастрычніка запланаваны чарговы дзявяты зьезд Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны, аднак, дзе ён адбудзецца, да гэтага часу невядома. Заяўку на арэнду вялікай залы Дому літаратара гаспадарчае ўпраўленьне кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, якому належыць цяпер гэты будынак, не задаволіла.

На зьезд абрана каля ста пяцідзесяці дэлегатаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама з замежных суполак Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны.

На сёньня ТБМ – гэта самая масавая грамадзкая арганізацыя абаронцаў нацыянальных каштоўнасьцяў. Дэлегаты зьезду будуць прадстаўляць сямітысячныя шэрагі афіцыйна зарэгістраваных сяброў таварыства ў Беларусі і трыста замежных грамадзянаў.

Зьезд справаздачна-выбарчы, аднак на ім плануецца прыняцьце некалькіх дакументаў па надзённых праблемах. Старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў радыё Свабода: “Плануем прыняць заяву аб стане беларускага тэлебачаньня, другая – пра неабходнасьць адкрыцьця нацыянальнага унівэрсытэту з выкладаньнем па-беларуску, зварот да ўдзельнікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў наступнага году, да Эўракамісіі, каб “Дойчэ вэле” па-расейску ня ішло, і аб стане беларускай мовы на сёньняшні дзень”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства