viasna on patreon

Журналістку «Нашай Нівы» затрымалі ў Мінску пры асвятленні вулічнай акцыі

2009 2009-12-16T16:10:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-gej.jpg

Сябру ГА «БАЖ», супрацоўніцу газеты «Наша Ніва» Настассю Шамрэй затрымалі 16 снежня каля пасольства Ірана ў Мінску (вул. Няжданавай, 28).

Журналістка асвятляла акцыю ў абарону дзесяці геяў Ірана (у тым ліку васьмі падлеткаў), якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць.

Як паведаміла прэс-службе БАЖ па тэлефоне сама Настасся Шамрэй, зараз (каля 15.50) яна разам з затрыманымі ўдзельнікамі акцыі знаходзіцца ў апорным пункце каля Савецкага РУУС. «На ўсе пытанні нам кажуць — „пачакайце“: відавочна, вырашаюць, што з намі далей рабіць», — кажа Настасся. У журналісткі пры сабе пасведчанне сябры БАЖ.

Як паведамляе nn.by, акцыю пратэсту ладзілі трое актывістаў ЛГБТ руху ў Беларусі — Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын. Каля 14.30 яны прыйшлі да пасольства Ірана ў Мінску з плакатам на беларускай і англійскай мовах «Спыніце забойства геяў». Яны таксама перадалі ў пасольства петыцыю з патрабаваннем спыніць пераслед геяў у гэтай краіне. Пасля 15-хвілінных перамоў з супрацоўнікамі міліцыі ўсіх прысутных, у тым ліку журналістку, затрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства