viasna on patreon

У Гародні пікет не дазволілі

2009 2009-12-09T14:44:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

9 cьнежня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, які ў вызначаны заканадаўствам тэрмін так і не дачакаўся афіцыйнага адказу на сваю заяўку пра правядзення пікету, прысвечанага чарговай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, асабіста звярнуўся ў Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Там яму паведамілі, што адказ выслалі на яго адрас яшчэ 4-га снежня і выдалі копію, дзе было ўказана, што пікет недазволены, так як “не соблюдены” патрабаваньні 5-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь “Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь”. Якія канкрэтны не выкананыя патрабаваньні – у дакуменце не канкрэтызуецца.

Трэба азначыць, што заяўка рабілася дакладна па тых формах, якія чамусьці ў свой час задавальнялі Гарадзенскі гарадскі выканкам, і масавыя акцыі тады былі дазволеныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства