viasna on patreon

Разгляд скаргі заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” перанесены

2009 2009-12-09T13:26:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася скарга сузаснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” да галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама, які ў пяты раз адмовіў праваабаронцам у рэгістрацыі аб’яднаньня.

Суддзя заслухаў аргументы сузаснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” Сяргея Гоўшы і Уладзіміра Малея, выслухаў пярэчаньні з боку прадстаўніка ўпраўленьня юстыцыі. Прадстаўнік пракуратуры запрасіў суд адкласьці разгляд скаргі ў сувязі з адсутнасьцю на судовым пасяджэньні аднаго з заснавальнікаў Уладзіміра Вялічкіна.  

Суддзя вынес рашэньне перанесьці суд на 28 сьнежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства