viasna on patreon

Недзіцячыя арышты за акцыю з яйкамі

2009 2009-12-03T12:50:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння суд Заводскага раёну Менска вынес прысуд затрыманым учора актывістам “Маладой Беларусі”.  Суддзя Някрасава А.Т пакарала арыштамі на 15 сутак Паўла Пракаповіча і Ягора Баброва. Андрэю Кузьмінскаму прысудзілі 7 сутак.

Іх абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел ў несанкцыянаваным  мерапрыемстве). Суд над Настай Машчавай быў адкладзены, паколькі не з’явіліся сведкі па справе.

Нагадаем, актывістаў затрымалі падчас правядзення акцыі каля ўнівермагу “Беларусь” 2 снежня. Яны усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.

Супрацоўнікі міліцыі адвезлі маладых людзей у Заводзкі РУУС, дзе яны правялі ноч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства