Затрыманым пагражаюць крымінальнай справай
Чатыром актывістам “Маладой Беларусі” пагражаюць крымінальнай справай за абразу прэзідэнта. Як распавяла Рацыі прэсавая сакратарка “Маладой Беларусі” Кася Галіцкая, актывістаў затрымалі падчас правядзення акцыі каля ўнівермагу “Беларусь”.
- Да фанернага шчыта прымацавалі схематычную выяву прэзідэнта – кружок з вусамі. Пад выявай быў зроблены подпіс: “Не любіш рэжым - кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.
Аднак вельмі хутка ўдзельнікаў акцыі затрымалі. Супрацоўнікі міліцыі адвезлі маладых людзей у Заводзкі РУУС. Сувязь з імі адсутнічае. Вядома толькі, што міліцыянты пагражаюць актывістам “Маладой Беларусі ўзбуджэннем крымінальнай справы за абразу прэзідэнта. Сярод затрыманых Андрэй Кузьмінскі, Павал Пракаповіч, Наста Машчава і Ягор Баброў.