viasna on patreon

За распаўсюд “Народнай волі” ў Менску затрыманыя сябры “Моладзі БНФ”

2005 2005-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 14.30 на перасячэньні прасьпекту Незалежнасьці і вуліцы Казлова ў Менску затрыманыя сябры “Моладзі БНФ” Павел Батуеў і Алесь Мазанік за распаўсюд чарговага нумару незалежнай газеты “Народная воля”. Супрацоўнікі міліцыі даставілі затрыманых у РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы.
“Затрыманьне за распаўсюд “Народнай волі” – незаконные, -- каментуе падзею юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. – Гэтае выданьне афіцыйна зарэгістраванае ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведна, яно можа распаўсюджвацца, у тым ліку і бясплатна. Затрыманыя маладыя людзі ніякім чынам не парушылі дзеючага заканадаўства. Хутчэй за ўсё, перад супрацоўнікамі міліцыі пастаўленая задача любымі шляхамі спыніць распаўсюд незалежнай газеты”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства