У Бабруйскім ІЧУ адбыўся закрыты адміністратыўны працэс. Па выніках суда маладафронтаўцы Дзяніс Буйніцкі і Сяргей Лацінскі арыштаваныя на 2 сутак.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Праваабарончага цэнра “Вясна” з Бабруйску Ігар Ходзька: “суддзю прывезьлі ў будынак ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня) і там, за зачыненымі дзьвярыма, на месцы адбыўся суд”.
Нагадаем, што Дзяніс Буйніцкі і Сяржук Лацінскі былі затрыманых 22 кастрычніка падчас рок-канцэрту “Рок за баброў” за тое, што разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг,
на маладафронтаўцаў быў складзены пратакол па артыкуле 156 КаАП – дробнае хуліганства.
Закрыты адміністратыўны працэс – яшчэ адно вынаходніцтва сучаснай беларускай судовай сістэмы. Паводле арт. 229 КаАП “справа пра адміністратыўным правапарушэньні разглядаецца адкрыта. У мэтах павышэньня выхаваўчай і папераджальнай ролі вытворчасьці па справах пра адміністратыўныя правапарушэньні такія справы могуць разглядацца непасрэдна ў працоўных калектывах, па месцы вучобы альбо жыхарсва правапарушальніка”.
Нідзе ў Кодэксе аб Абміністратыўных правапарушэньнях не сказана, што адміністратыўныя справы могуць разглядацца ў ізалятары часовага ўтрыманьня без допуска прадстаўнікоў грамадства.
“У Бабруйску былі парушаныя ўсе канстытуцыйныя правы, -- гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, -- а можа быць маладфронтаўцы заяўлялі пачас суда хадайніцтвы, напрыклад, пра ўдзел у справе адваката?”