viasna on patreon

У Першамайскім райсудзе Менску пачалі разгляд пазоваў выкладчыкаў Інстытуту сучасных ведаў.

2005 2005-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інстытут сучасных ведаў, заснаваны ў 1990 годзе, быў першай небюджэтнай вышэйшай навучальнай установай, якая рыхтавала спэцыялістаў у эканамічным, гуманітарным, юрыдычным, пэдагагічным і мастацтвазнаўчым профілях. У інстытуце працавалі 22 прафэсары і 128 дацэнтаў. Інстытут меў тры філіі — у Берасьці, Віцебску і Горадні. Сёлета іх закрылі, згодна з загадам Міністэрства адукацыі.

30 выкладчыкаў гэтай навучальнай установы намагаюцца прызнаць праз суд незаконным скасаваньне з імі тэрміновай працоўнай дамовы. Яны патрабуюць грашовай кампенсацыі за матэрыяльныя страты за той час, што не працуюць.

Суд цягам некалькіх дзён будзе разглядаць пазовы выкладчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства