Мінюст шукае ўдзельнікаў Кангрэсу дэмакратычных сілаў
Партыя БНФ атрымала ліст ад начальніка ўпраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Алега Сьліжэўскага, які называецца “Аб прадастаўленьні інфармацыі”. Зь яго вынікае, што чыноўнікі ад юстыцыі распачалі пошук прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, якія прымалі ўдзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
Зь ліста вынікае, што чыноўніку патрапіў у рукі бюлетэнь Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, які распаўсюджваўся падчас Кангрэсу. А. Сьліжэўскі заўважае, што ў адным з артыкулаў бюлетэня гаворыцца пра актыўны ўдзел у раённых сходах па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс арганізацыяў “Пэрспэктыва” і “Правы альянс”. Абедзьве структуры выступілі арганізатарамі некалькіх сходаў, у напружанай барацьбе правялі на Кангрэс сваіх дэлегатаў, паведамляе belngo.info.
Мінюст запатрабаваў ад Партыі БНФ сьпіс дэлегатаў ад гэтых арганізацыяў. Як паведамляе арганізацыйна-праўная камісія Партыі БНФ, гэтымі зьвесткаімі партыя не валодае, пра што і было паведамлена ў Міністэрства юстыцыі.