29 кастрычніка грамадзкасьць наведала трагічныя мясьціны
https://spring96.org/be/news/30173
2009
2009-10-30T19:19:00+0200
2009-10-30T19:19:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/civali.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У гэты жалобны дзень грамадзская ініцыятыва “Мемарыял” зладзіла невялікі тур па мясьцінах масавых растрэлаў часоў сталінізму ў Менску і навакольлі. Гэта Кальварыйскія і Вайсковыя могілкі, Лошыца, Трасьцянец, Цівалі, Благоўшчына і Курапаты. Памяць бязвінна памерлых людзей ушанавалі ўскладаннем кветак, запаленымі сьвечкамі і песьняй "Магутны Божа".
Нагадаем, што “Мемарыял” ужо тры гады ладзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці ахвяраў камуністычнага тэрору, штомесяц 29 чысла, бо менавіта 29 кастрычніка 1937 году была растраляна большасьць выбітных дзеячаў беларускай нацыі: пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячоў.