viasna on patreon

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія вызвалена ад падаткаў

2009 2009-10-28T16:03:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1-tvr.jpg

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і арганізацыі, што ўваходзяць у яе склад, вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак і даданую вартасць» на бліжэйшыя тры гады.

Вызваленыя сродкі павінны быць накіраваныя на развіццё вытворчай базы, набыццё правоў на трансляцыю перадач і стварэнне ўласных праграм.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія была створана ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Сёння ў гэты медыя-холдынг уваходзяць чатыры тэлеканалы, пяць радыёстанцый і пяць абласных тэлерадыёкампаній.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства