Чым вахторцы не спадабаўся “Дзедзіч”?
https://spring96.org/be/news/30151
2009
2009-10-28T16:18:00+0200
2009-10-28T16:18:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzedzich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 27 кастрычніка ў Берасці былі затрыманыя Іван Стасюк і Настасся Гурына. Міліцыю на моладзевых актывістаў выклікала вахторка інтэрната, у якім яны распаўсюджвалі бюлетэнь “Дзедзіч”.
Супрацоўнікі міліцыі даставілі І.Стасюка і Н.Гурыну ў РАУС Ленінскага раёна Берасця. Праз некаторы час актывістаў вызвалілі без складання пратаколаў.
Iнфармацыйна-аналiтычны бюлетэнь "Дзедзiч" – рэгіянальнае моладзевае выданне, арыентаванае на берасцейскіх студэнтаў. Друкуецца з лютага 2000г. Распаўсюджваецца бясплатна накладам у 299 асобнiкаў. На старонках “Дзедзіча” можна пачытаць артыкулы ад берасцейскіх студэнтаў на любыя цікавыя для моладзі тэмы - культура, гісторыя, экалогія, адпачынак, гумар.