Актывісты БХД затрыманыя ў Берасьці
27 кастрычніка ў Берасьці ў 22.00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андруся Любянчука і двух ягоных паплечнікаў, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя.
Сёньня ў цэнтры Берасьця залуналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Каб іх зьняць, былі задзейнічаныя міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Андрусь Любянчук пасьпеў паведаміць Паўлу Севярынцу аб тым, што затрыманьне хутчэй за ўсё зьвязанае з гэтым. Міліцыянты шукаюць тых, хто вывесіў сьцягі раніцай у той час, калі сотні жыхароў гораду дабіраліся на працу і бачылі нацыянальныя сымбалі.
Усе затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку міліцыі. Ім патлумачылі, што іх будуць трымаць там, каб высьветліць некаторыя абставіны. Міліцыянты адабралі ў затрыманых мабільныя тэлефоны. Паводле заканадаўства, без складаньня пратаколаў хлопцаў могуць трымаць у міліцыі ня больш за тры гадзіны.