viasna on patreon

Арышт - за жорсткае абыходжанне з жывёламі

2009 2009-10-27T17:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна горада Менска пакараў адміністратыўным арыштам  на 2 сутак дырэктара ЖЭУ - за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Зоаабаронцы адзначаюць, што гэта  вельмі рэдкі выпадак, калі ім атрымалася прыцягнуць вінаватага да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі артыкул 15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь "Жорсткае абыходжанне з жывёламі" не з'яўляецца працоўным.  

 5 жніўня 2009 года ў сутарэнні дома №12 на праспекце Ракасоўскага працаўнікі  КУП "ЖЭУ-82" замуравалі котку з кацянятамі. У выніку загінула кацяня.

Як паведаміў зоаабаронца Сяргей Усцінаў, 7 жніўня ў Адміністрацыю Ленінскага раёна сталіцы была пададзена заява пра адміністратыўнае правапарушэнне з просьбай распачаць адміністратыўны працэс паводле артыкула 15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь "Жорсткае абыходжанне з жывёламі" ў дачыненні да працаўнікоў КУП "ЖЭУ-82".

21 верасня  суд вынес пастанову па дадзенай справе ў дачыненні да дырэктара КУП "ЖЭУ-82" Махніцкай Алены Мікалаеўны. Нягледзячы на тое, што спн.Махніцкая апраўдвала свае дзеянні, спасылаючыся на "Правілы і нормы ўтрымання жылых памяшканняў", суд кваліфікаваў яе дзеянні як жорсткае абыходжанне з жывёламі.

"Ацэньваючы сабраныя доказы, суд лічыць, што віна Махніцкай А.М. у жорсткім абыходжанні з жывёламі, якое пацягнула іх згубу, цалкам даказаная і яе дзеянні варта кваліфікаваць паводле арт. 15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў пастанове.

Суд пастанавіў "падвергнуць Махніцкую Алену Мікалаеўну паводле арт.15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь адміністратыўнаму спагнанню ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 2 сутак".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства