Беларускі незалежніцкі блок у дзень сваёй прэзентацыі вывесіў 100 сцягоў
https://spring96.org/be/news/30135
2009
2009-10-27T11:55:00+0200
2009-10-27T11:55:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Бел‑чырвона‑белыя сцягі з’явіліся сёння ва ўсіх абласных цэнтрах. Апроч таго, сцягі залуналі ў Рэчыцы, Нясвіжы, Салігорску, Баранавічах, Лідзе ды іншых гарадах.
Як стала вядома НН, гэтая акцыя была прымеркаваная да прэзентацыі Беларускага незалежніцкага блоку. Яе зладзілі актывісты арганізацый, што ўваходзяць у БНБ. Нагадаем, што гэтую кааліцыю ўтварылі Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Хрысціянская Дэмакратыя, Малады Фронт ды шэраг іншых правых і нацыянал-ліберальных арганізацый.