viasna on patreon

У Курапатах да Дзядоў аднавілі паламаныя крыжы

2009 2009-10-26T10:08:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

Акцыю адмыслова прымеркавалі да Дзядоў, якія будуць адзначацца 1 лістападу. Актывісты КХП БНФ разам з іншымі менчукамі прыбралі курапацкі лес ад сьмецьця, скасілі траву уздоўж курапацкай дарогі, прыбралі вакол магіл.

“Усё, што тут робіцца, робіцца намаганьнямі добраахвотнікаў, я лічу іх самымі прыстойнымі людзьмі”, -- мяркуе Майя Кляшторная, якая ужо болей за 10 гадоў на грамадзкіх пачатках апякуецца будучым мэмарыялам у Курапатах. 

Актывіст Уладзімер Юхо разам з памочнікамі Лявонам і Алесем адрамантавалі і ўсталявалі два крыжа, якія раней былі зламаныя вандаламі. Гэтыя крыжы стаяць на ўскрайку Курапацкага лесу з боку кірмашу “Экспабэл”. Яшчэ адзін крыж, у цэнтры лесу, усталявалі археоляг Мікалай Крывальцэвіч і палітвязень брэжнеўскіх часоў Сяргей Ханжэнкаў

“Глядзіце, напярэдадні прайшлі дажджы і зноў размыла дарогу, якая вядзе на курапацкі ўзгорак. Гэта яшчэ калі пракладвалі кальцавую дарогу, то заганна зрабілі сток вады, тут увесь час атрымліваецца балота. Колькі мы ні кажам гарадзкім уладам, нічога не мяняецца. Вось на Дзяды сюды прыйдуць сотні людзей, дыпляматы, карэспандэнты – хай пабачаць, як улады ставяцца да гэтага сьвятога для беларусаў месца”, -- сказаў актывіст КХП БНФ Алесь Чахольскі

Паводле плянаў арганізатараў 1-га лістападу на Дзяды мусіць адбыцца традыцыйнае шэсьце да Курапатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства