Сябры партыі БХД зьбяруцца на плошчы
https://spring96.org/be/news/30086
2009
2009-10-20T17:25:00+0300
2009-10-20T17:25:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння прыйшоў адказ з апошняга з 11 памяшканняў, куды звярталіся каардынатары па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з просьбай дазволіць правядзенне паўторнага Устаноўчага З’езду. Адміністрацыя Малай залі Палаца Рэспублікі адмовіла БХД з той прычыны, што ў 11 гадзін 31 кастрычніка ў памяшканні запланавана правядзенне іншага мерапрыемства.
Такім чынам, на дадзены момант пацвярджаецца інфармацыя аб правядзенні З’езду на Кастрычніцкай плошчы. Як адзначыў лідэр БХД Павал Севярынец, калі памяшкання не прапануюць, З’езд пройдзе пры любым надвор’і пад лозунгам “Дзе Дух Гасподні – там свабода”.