viasna on patreon

“Берасьцейскай вясьне” зноў адмовілі ў рэгістрацыі

2009 2009-10-22T14:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца з Берасьця Ўладзімер Малей:
“Сёньня мы атрымалі адказ з Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму. І там гаворыцца, што ксэракопія не зьяўляецца дакумэнтам, і з гэтай нагоды нам адмаўляюць у рэгістрацыі.

Але ж справа вось у чым. Мы накіроўвалі дакумэнты на рэгістрацыю раней. І тады заплацілі неабходнае мыта, прыклалі квіток з банку.

Упраўленьне разгледзела дакумэнты і зрабіла нам адтэрміноўку. Мы выправілі дакумэнты так, як хацела ўпраўленьне, і вярнулі туды. А каб там не сумняваліся, што мы заплацілі мыта, прыклалі ксэракопію з банку. Вось такая гісторыя”.

Уладзімер Малей сказаў, што ён і ягоныя паплечнікі будуць скардзіцца на ўпраўленьне юстыцыі ў абласны суд. Ён таксама дадаў, што “Берасьцейскай вясьне” сёлета адмаўляюць у рэгістрацыі ўжо чацьвёрты раз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства