viasna on patreon

Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам

2009 2009-10-20T15:34:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронцы Ўладзімір Вялічкін, Уладзімір Малей ды Ігар Маслоўскі  падчас наведвання выбараў у Нямеччыне ў верасні пабывалі ў партнёрскай супольнасці грамадаў беларускага Брэста – гарадах Равенсбург, Вайнгартэн, Байндт, Байенфурт і Бэрг. Яны мелі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі партый і грамадскіх арганізацый. Тыя выказалі надзею, што ўдасца сустрэцца падчас святкавання 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце, на Тыдні нямецкай мовы і культуры.

Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці. На днях атрымалі адмоўны адказ. Між іншым, там пішацца: “Згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана”.

Спадар Вялічкін так пракаментаваў здарэнне ў інтэрв'ю Еўрарадыё:

Вялічкін: Гэты адказ нам  паставіў пытанне, але і нейкім чынам патлумачыў: а што такое горад?  Нейкія арганізацыі ці што? Таму што гэты горад выключае, цытую яшчэ раз, “прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, партыяў, прыватных асобаў”. Каму служыць гэты горад? Выключае гэтае партнёрства гарадоў не арганізацыі, а ўвогуле грамадскасць Берасця. У нас трыста тысячаў насельніцтва і вельмі абмежаваная колькасць – некалькі дзясяткаў чыноўнікаў – тых, хто мае магчымасць неяк браць удзел  у партнёрстве гарадоў.

Дарэчы, сёлета мерапрыемствы Тыдня ў Брэсце былі як ніколі малалюднымі. І гэта пры тым, што абодва мясцовыя  ўніверсітэты рыхтуюць студэнтаў з дыпломнай спецыяльнасцю “нямецкая мова”, а ў адным — імя Пушкіна — нават існуе факультэт замежных моваў.

У подпісе да адказу чыноўнік зрабіў тры граматычныя памылкі ў назве сваёй пасады — "наместнік старшіні гарвыканкома"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства