viasna on patreon

У Сьветлагорску судзяць “Левы марш”

2009 2009-10-20T10:59:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalchanka_sviatlana.jpg
Cвятлана Міхальчанска. Фота svaboda.org

Cвятлана Міхальчанска. Фота svaboda.org

У Сьветлагорскім раённым судзе 19 кастрычніка распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць кіраўніка мясцовай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Сьвятланы Міхальчанкі. Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе 3 верасьня партыйнага бюлетэня “Левы марш”, які ня меў поўных выходных зьвестак.

Падтрымаць Сьвятлану Міхальчанку прыехалі ў суд ня толькі мясцовыя грамадзкія актывісты, але й чальцы ПКБ са Жлобіна й Рагачова. Адміністрацыйную справу супраць яе разглядае судзьдзя Віталь Вашчылін.

Адказчыца патлумачыла суду, што 3 верасьня ля прахадной аб’яднаньня “Хімвалакно” яна нічога не пасьпела раздаць. Проста да яе прычапіліся маладыя людзі ў цывільным:

“Я яшчэ не пасьпела нічога раздаць, калі да мяне падышоў адзін зь іх і назваўся актыўным грамадзянінам горада Сьветлагорска, і ён ня хоча, каб тут хтосьці распаўсюджваў улёткі. Я пытаюся: а на якой падставе? Вось мае дакумэнты, што я маю права гэта рабіць. Калі ня хочаце браць, праходзьце міма й не бярыце нічога”.

Сьвятлана Міхальчанка й Валер Рыбчанка, які быў у той дзень у Сьветлагорску, паклікалі на дапамогу міліцыянтаў. Апошнія прапанавалі ім паехаць у пастарунак, каб разабрацца. У валізцы Сьвятланы Міхальчанкі сапраўды было 26 асобнікаў “Левага маршу”, якія яна, аднак, не распаўсюджвала. Гэта пацьвердзілі ў судзе й чацьвёра сьведкаў, якія распаўсюджвалі газэту “Товарищ”.

Разгляд адміністрацыйнай справы будзе працягнуты 27 кастрычніка, бо ў суд 19 кастрычніка не прыйшлі сьведкі зь міліцыі й пракуратуры.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства