viasna on patreon

Аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначаюцца жорсткасцю

2009 2009-10-19T15:49:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/act04.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачынае кампанію інфармавання грамадзян Беларусі аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначыліся жорсткасцю пры разгоне мірных вулічных акцый. Адпаведнае рашэнне было прынята 19 кастрычніка палітсаветам партыі.

"Падставай для пачатку кампаніі стаў жорсткі разгон акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая прайшла ў Мінску 16 кастрычніка, — паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. — Усяго былі затрыманы 22 чалавекі. Само затрыманне праходзіла з прымяненнем сілы і збіваннем удзельнікаў акцыі. Нематываванае прымяненне сілы працягвалася і ў будынку УУС Цэнтральнага раёна Менска".

У заяве палітсавета адзначаецца, што АГП "акцэнтуе ўвагу міжнароднай супольнасці, праваабарончых арганізацый на незаконных дзеяннях прадстаўнікоў сілавых структур, што выразілася ў нематываваным прымяненні фізічнай сілы, у стварэнні перашкод для працы журналістаў".

Лябедзька таксама паведаміў, што 19 кастрычніка ён перадасць у Генеральную пракуратуру ліст з патрабаваннем арганізаваць расследаванне фактаў незаконных дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства