viasna on patreon

«Магілёўскі час» будзе зноў спрабаваць зарэгістравацца

2009 2009-10-15T14:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg

Галоўная рэдактарка «Магілёўскага часу» Ганна Ільіна спадзяецца на станоўчае вырашэнне пытання з рэгістрацыяй газеты, нягледзячы на тое, што ёй вярнулі пададзеныя на рэгістрацыю дакументы.

Днямі рэдакцыя атрымала афіцыйную паперу, у якой абгрунтоўвалася рашэнне Міністэрства інфармацыі. У лісце ад 9 кастрычніка за подпісам намесніка міністра Аляксандра Слабадчука паведамлялася, што спадарыня Ільіна «не адпавядае патрабаванням кваліфікацыйнага даведніка “Должности служащих работников периодической печати”, зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь №120 ад 31.08.2000 г.».

Такія дзеянні Мінінфармацыі беспадстаўныя і супярэчаць закону, — лічыць намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец: «У законе “Аб СМІ” пералічаныя выпадкі, калі дакументы на рэгістрацыю могуць быць вернутыя заснавальнікам выдання, і згадак пра вышэйшую адукацыю рэдактара там няма. Наогул, нідзе ў дакументах, якія патрабуюцца для рэгістрацыі газеты, пра адукацыю галоўнага рэдактара гаворкі няма».

«Тут ўзнікае іншае пытанне да міністэрства, – зазначае А. Бастунец, — з якой нагоды яны патрабавалі гэтыя звесткі, і хто такія звесткі пра Ганну Ільіну ім падаў? На маю думку, вяртанне дакументаў дае падставу для абскарджання дзеянняў Мінінфармацыі ў судовым парадку».

Сама галоўная рэдактарка «Магілёўскага часу» ўсё ж спадзяецца зарэгістраваць выданне.

Мы не хочам лічыць рашэнне Міністэрства палітычным ці надуманым. У нас ёсць мэта – зарэгістраваць выданне. Мы крок за крокам будзем рухацца ў накірунку да гэтай мэты ўсімі законнымі шляхамі. У Беларусі ёсць законы, яны павінны выконвацца. І мы спадзяемся, што Міністэрства інфармацыі не дазволіць сабе парушаць гэтыя законы», — кажа Ганна Ільіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства