Журналіст Андрэй Пачобут ня можа выяжджаць за мяжу
https://spring96.org/be/news/2989
2005
2005-10-12T10:00:00+0300
2005-10-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 кастрычніка калегія Гарадзенскага абласнога суду пакінула бяз зьменаў часовае абмежаваньне права на выезд за мяжу для актывіста Саюзу палякаў, журналіста Андрэя Пачобута, паведаміла радыё Свабода.
27 ліпеня Ленінскі раённы суд вырашыў, што спадар Пачобут нібыта ўхіляецца ад выплаты штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, што адбыўся 6 ліпеня. Хаця ён на той момант заплаціў больш за 3 мільёны 700 тысяч рублёў з агульнай сумы 5 мільёнаў 100 тысяч.
На сёньняшні дзень А.Пачобуту засталося заплаціць менш за 500 тысяч рублёў. Калегія абласнога суду палічыла, што абмежаваньне на выезд будзе скасавана пасьля таго, як ён цалкам сплаціць усю суму штрафу.