viasna on patreon

Ціск на сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі не спыняецца

2009 2009-10-06T17:58:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau_belarusi1.jpg

У Івянцы супрацоўнікі праваахоўных ворганаў ажыццяўляюць ціск на сяброў  непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Міліцыянты наведваюць сяброў арганізацыі і пагражаюць ім звальненнем з працы, вялікімі штрафамі і іншымі рэпрэсіямі ў выпадку, калі людзі не пакінуць шэрагі незалежнай  арганізацыі. У тых, хто некалі складаў фінансавыя ахвяраванні дзеля аплаты камунальных паслугаў Дома польскага, бяруць узоры подпісаў і пагражаюць пазбаўленнем  заробкаў. На думку адваката Аляксандра Галіева, такія дзеянні праваахоўных ворганаў носяць антызаконны характар, а падставы гэтых дзеянняў выглядаюць абсурдна:

- У ананімцы, паводле якой праводзіцца праверка, пазначана, што Дом польскі пазазаконна  атрымліваў ахвяраванні ў 2000 і 2001 гадах, аднак, на самой справе, Дом польскі ў Івянцы пачаў дзейнічаць толькі ў 2003 годзе.

На працягу некалькіх апошніх тыдняў улады ўзмацнілі ціск на Івянецкі аддзел непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў: камітэт дзяржаўнага кантролю супольна з міліцыяй і падатковай інспекцыяй паводле ананімкі ажыццяўлюць  праверку фінансавай дзейнасці Дома польскага, а старшыня  мясцовай суполкі Тэрэза Собаль неаднаразова выклікалася на шматгадзінныя допыты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства