viasna on patreon

Ліквідаваны ўладамі Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа пачаў навучальны год.

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за два гады пасьля таго, як Міністэрства адукацыі ліквідавала беларускі ліцэй, ён працягвае дзейнічаць. За час існаваньня ў новых умовах падрыхтавана два выпускі ліцэістаў. Усе яны паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Беларусі і ў замежжы.

Ліцэісты на працягу двух летніх месяцаў, калі іхныя раўналеткі былі на вакацыях, вучыліся ў Польшчы. Напрыканцы жніўня яны пасьпяхова здалі тэсты, і адміністрацыя вырашыла даць ім магчымасьць адпачыць у верасьні.

Выкладчыкі і бацькі ліцэістаў паклапаціліся аб тым, каб дзеці мелі ўсе неабходныя падручнікі і абсталяваньне. Але, як паведаміў Лявон Баршчэўскі, ёсьць некаторыя праблемы, у прыватнасьці, адчуваецца недахоп мэблі.
ddddd
Летась навучальнаму працэсу ня раз перашкаджалі міліцыянты. Яны прыходзілі на кватэру, якую арандаваў Віктар Савіцкі для заняткаў ліцэістаў. Міліцыянты складалі пратаколы, а адміністрацыйная камісія Савецкага райвыканкаму штрафавала бацьку ліцэісткі за карыстаньне жытлом не па прызначэньні.

Сёлета ад кватэры адмовіліся. Захоўваецца практыка кансультацыяў на кватэрах выкладчыкаў. Асабліва гэта тычыцца старшакурсьнікаў, якія валодаюць мэтодыкай самастойнай працы. Навучэнцаў першага і другога курсаў неабходна зьбіраць разам.

“Мы шукаем магчымасьці прадаставіць нашым навучэнцам памяшканьне, лябараторыі, абсталяваныя клясы. З гэтай нагоды мы працягваем кантакты зь Літвой, з Польшчай ды зь іншымі краінамі. Існуе праблема выезду і нам будзе ўсё цяжэй і цяжэй. Надзею ўсяляе скансалідаванасьць ліцэістаў, іх бацькоў і выкладчыкаў”, -- паведаміў “Радыё Свабода” дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства