Недзяржаўнай газеце адмовілі ў размяшчэнні рэкламнай абвесткі на радыё
https://spring96.org/be/news/2965
2005
2005-10-07T10:00:00+0300
2005-10-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганцавіцкі раённы вузел электрасувязі (РВЭС) адмовіў газеце "Ганцавіцкі час" (ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") у размяшчэнні рэкламнай абвесткі на мясцовым радыё аб правядзенні падпіскі на гэтае выданне, паведаміла прэс-служба БАЖ.
Як гаворыцца ў адказе начальніка Ганцавіцкага вузла электрасувязі Рылка на імя дырэктара ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс" Уладзіміра Янукевіча, "выканаць просьбу не прадстаўляецца магчымым з-за вялікай колькасці заявак віншавальнага характару і неСабходнасці размяшчэння інфармацыі РВЭС ва ўказаны прамежак часу".