Міліцыя перашкаджала журналістам выконваць прафесійныя абавязкі
https://spring96.org/be/news/29642
2009
2009-09-10T13:41:55+0300
2009-09-10T13:41:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
9 верасня супрацоўнікі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска перашкаджалі журналістам асвятляць акцыю пратэсту некаторых дэмакратычных арганізацый, якія выступалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад — 2009» і ўводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.
Нягледзячы на тое, што ўсе журналісты мелі пасведчанні, некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным літаральна атакавалі фота- і тэлекарэспандэнтаў.
Адзін з іх пашкодзіў тэлекамеру сябра ГА «БАЖ» тэлеаператара Уладзіміра Косціна. Былі спробы адабраць фотаапараты ў фотакарэспандэнтаў Васіля Сямашкі і Арцёма Лявы.
Паводле паведамлення БелаПАН, міліцыя паваліла на зямлю фотакарэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, спрабуючы перашкодзіць вядзенню здымкаў.