У Беларусі перасьледуюць сям’ю старшыні Саюза палякаў
https://spring96.org/be/news/2959
2005
2005-10-05T10:00:00+0300
2005-10-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брат Анжалікі Борыс, непрызнаванай беларускімі ўладамі старшыні Саюзу палякаў Беларусі, павінен звольніцца з працы. Віктару Борысу, які працуе ў гарадзенскай міліцыі, запрапанавалі добраахвотна звольніцца.
Анжаліка Борыс паведаміла таксама, што ейны брат стане перад дысцыплінарнай камісіяй за тое, што ня выканаў загаду й не прывёз сястры-старшыні СПБ на адзін з допытаў.
Анжаліка Борыс заявіла, што кіраўнік гарадзенскай міліцыі тройчы папярэджваў яе, што калі ня спыніць сваёй дзейнасьці, то брат будзе мець праблемы. Таму цяперашнюю сытуацыю старшыня Борыс ацэньвае як шантаж і парушэньне правоў чалавека, паведаміла Польскае радыё.